Пасля чатырох тураў "Узлёт" мае 6 пунктаў, а "Ваенная Акадэмія" 4. На дадзены момант паводле дадатковых паказчыкаў вайскоўцы займаюць апошняе месца ў дывізіёне Б чэмпіянату Беларусі, але шчыльнасць у табліцы высокая, а таму кожны матч аказвае вялікі ўплыў на турнірнае становішча.
Гульня ў суботу, 5-га снежня пачнецца а 18:00 у спорткомплексе па вуліцы Якубоўскага, 77. У нядзелю, 6-га снежня, матч стартуе а 12:00.