Сталічны клуб прыехаў у Оршу, знаходзячыся на апошнім месцы ў турнірнай табліцы. Зрэшты, гэта мала што азначае на старце сезону, тым больш шчыльнасць балаў пакуль вельмі высокая. У першай гульні аршанцы зазналі сур'ёзныя праблемы ў другой партыі, калі большасць часу саступалі ў ліку, вымушаныя былі даганяць суперніка, але на тай-брэйку ўсё ж зрабілі рывок і выйгралі 26:24. Апошняя партыя пераўтварылася ў бенефіс "Узлёта", які дазволіў ваенным набраць толькі 11 ачкоў.
Другі матч атрымаўся не складаней за суботні. Першы сэт аршанцы выйгралі 25:16, у другім усё ішло пад кантролем "Узлёта", але пацець давялося паболей. Пад канец трэцяга сэту, гаспадары, якія валодалі перавагай, крыху расслабіліся, у выніку чаго ледзь не перавялі партыю ў нервовую канцоўку. І ўсё ж "даціснулі" супернікаў.
Узлёт (Орша) - Ваенная Акадэмія (Менск) 3:0 (25:19, 26:24, 25:11 ), 3:0 (25:16, 25:21, 25:18)