У Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лізе адбыўся чарговы тур. Аршанскі "Сяргееў В" працягвае займаць першы радок у табліцы, напярэдадні аршанцы практычна не заўважылі на пляцоўцы супернікаў з "Legacy", хоць і гулялі на чужым паркеце. Пераканаўчая перамога 116:42, прычым апошнюю чвэрць аршанцы выйгралі з зусім непрыстойным лікам 28:5.
А вось два іншыя аршанскія клубы прайгралі. СДзЮШАР №2 саступіла равеснікам са СДзЮШАР №4 Віцебска 63:85. "Сонейка" годна змагалася са "Скарпіёнам", аднак прайграла 71:89.