Паўабаронца атакуючага плану атрымаў 22,2 % галасоў у апытанні суполкі фанатаў клуба ў сацыяльнай сетцы "Ўкантакце". Сёлета Знак на пару з абаронцам Сяргеем Анкіновічам стаў лепшым бамбардзірам каманды, забіў 4 мячы. Таксама на рахунку Знака галявая перадача. Па меркаванні людзей, менавіта 22-гадовы футбаліст быў светлай плямай у няўдалым сезоне для клуба. Дарэчы, варта адзначыць, што трэцім бамбардзірам клуба ў сезоне стаў яшчэ адзін абаронца Ілля Шарыпа, які забіў 3 мячы.
Уладзіслаў Знак - аршанец, які спрабаваў сябе ў барысаўскім БАТЭ і пінскай "Хвалі". Сёлета ён вярнуўся ў "Оршу". Пакуль невядома, дзе гулец пачне наступны сезон.