Пабачыла свет новая кампутарная гульня "Football manager 2016". У гэтай гульні кожны чалавек можа паспрабаваць сябе ў ролі сапраўднага футбольнага ўпраўленца. Тут давядзецца не толькі праводзіць гульні клуба, але і ладзіць трэніроўкі калектыва, медычны агляд футбалістаў, падбіраць кадры на наступны сезон, сачыць і размяркоўваць бюджэт клуба. У выпадку няўдалай гульні менеджара чакаюць крытыка прэсе і пагаршэнне рэпутацыі. Выпушчаная гульня кампаніяй Sports Interactive. Працуе ў аперацыйных сістэмах Microsoft Windows, Mac OS X, Linux. Таксама выпушчаны і Football Manager Mobile, для iOS and Android.
У новай гульні ёсць і футбольны клуб "Орша". У складзе каманды ёсць футбалісты, якія абаранялі колеры клуба ў мінулым сезоне. Стваральнікі гульні часта выкупаюць правы на цэлую лігу агулам, таму атрымліваюць доступ і да дадзеных не самых папулярных клубаў. Гэта істотна дапамагае ў папулярызацыі гульні, бо на становіцца больш распаўсюджанай дзякуючы такой шырокай спартовай "геаграфіі".