06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Рэгіён, Спорт

Пра футбол 1988 года

19.12.2013 11:28

5634 прагляду, 0 каментароў

Апублікаваны тэкст пра гульню "Тэмпа" з Барані ў 1988 годзе.

Сайт фанатаў футбольнага клуба "Орша" — http://orshafans.livejournal.com/ апублікаваў тэкст пра гульні футбольнага клуба "Тэмп" з Барані за Кубак сезону ў 1988 годзе. Да тэксту ёсць і фатаздымкі тых часоў.

У 1987 годзе "Тэмп" з Барані дайшоў да фіналу Кубка БССР. Там ён сустрэўся з клубам, якога цяпер даўно няма — СКІФ (Менск). Матч скончыўся ўнічыю 1:1, але па сумнай для "Тэмпа" (ды й для "Старта" традыцыі) бараньскі клуб прайграў па пенальці 2:4. Праўду кажучы, мы не ведаем, чаму не СКІФ, а менавіта "Тэмп" гуляў на Кубак сезону БССР (аналаг сучаснага Суперкубка). Магчыма, СКІФ адмовіўся з-за нейкіх праблем. Тым не менш, Кубак сезону "Тэмп" прайграў чэмпіёнам БССР бабруйскаму "Шыньніку", зноў па пенальці і зноў 2:4! А яшчэ цікавы факт — гульню ў адказ з удзелам бабруйскай каманды абслугоўвай арбітр на лініі з... Бабруйску! P.S. Дагэтуль часта сустракаем допісы пра "аршанскі "Тэмп", насамрэч каманда прадстаўляла Барань.

Пратаколы: Кубак сезону-1988 . Першы матч. ТЭМП (Барань) - 2 Шыннік (Бабруйск) - 0 Барань. 1988/06/29 . Стадыён завода "Чырвоны Кастрычнік". 2000 гледачоў. Суддзі: Л.Фурсевіч, С.Вітушка, Л.Курылёнак (усе - Менск). Інспектар: С.Строеў (Менск). ТЭМП: Шанін, Камароўскі, Маргалкін, Салабута, Якуцін, Пятроў, Саўчанкаў, Лебедзеў, Бяспалаў, Шынкевіч, Авалян. Шыннік: Кляшторны, Грынь, Казьмін, А.Іванаў, Белкін (Бароўскі), Свярдлоў, Ісаеў, Патоцкі (Кірсанаў), Фурко (Рымараў), Разумовіч, Фікс. Галы: 1:0 - Авалян (11 , з пенальці), 2:0 - Авалян (70).

Матч у адказ. Шыннік - 2 ТЭМП - 0 пенальці 4:2 Бабруйск. 1988/07/03 . Стадыён "Спартак". 3000 гледачоў. Суддзі: Л.Фурсевіч, С.Вітушка (абодва - Менск), В.Сацункевіч (Бабруйск). Інспектар: С.Строеў (Менск). Шыннік: Кляшторны, Грынь, Казьмін, А.Іванаў, Кірсанаў, Свярдлоў, Ісаеў, Гольмак, Бароўскі (Туркоў, 70), Разумовіч (Белкін, 75), Фікс. ТЭМП: Шанін, Захараў (Пятроў, 30), Маргалкін, Салабута, Якуцін, Камароўскі, Саўчанкаў, Лебедзеў, Бяспалаў, Шынкевіч, Гумінскі (Бойчанка, 75). Галы: 1:0 - Казьмін (6) , 2:0 - Разумовіч (27, з пенальці). Пенальці забілі: Грынь, Свярдлоў, Гольмак, Кляшторны - Камароўскі, Шынкевіч. Пенальці не забілі: А.Іванаў - Саўчанкаў, Лебедзеў, Бяспалаў.

Сапраўдным героем не толькі матчу ў адказ, але і ўсяго супрацьстаяння стаў брамнік "Шынніка" Андрэй Кляшторны. Ён не толькі адбіў адразу тры (!) пенальці ад бараньцаў ў пасляматчавай серыі, але і сам забіў вырашальны 11-метровы ў вароты свайго візаві Шаніна.

Тэмп Барань. Ад суддзяў (злева направа): Саўчанкаў Аляксандр, Шанін Аляксандр, Якуцін Уладзімір, Беспалаў Валерый, Лебедзеў Аляксандр, Шынкевіч Сяргей, Салабута Міхаіл, Камароўскі Мікалай, Маргалкін Уладзімір, імя невядомае, Авалян Гаік.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пра футбол 1988 года

Апублікаваны тэкст пра гульню "Тэмпа" з Барані ў 1988 годзе.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение