Учора свет пабачыў ужо 29-ы выпуск навінаў гімназіі. Штотыдзень выпускі ў якіх самі навучэнцы выступаюць і вядучымі і карэспандэнтамі выходзяць на канале "Наша ТВ" гімназіі ў ю-туб. Напрацягу тыдня збіраецца інфармацыя і навіны пра жыццё гэтай навучальнай установы, удзел яе вучняў у розных гарадскіх мерапрыемствах. Пасля збору інфармацыі праходзіць этап мантажу і агучвання. У выніку выпуск каля 7-8 хвілін гатовы і адпраўлены ў сусветнае сеціва для агульнага прагляду.
Прыводзім 29-ы выпуск навінаў гімназіі №1.