Аршанскі "Ўзлёт" двойчы перамог гарадзенскі АСДзЮШАР-"Камунальнік" у гасцявых матчах. "Узлёт" у першым матчы святкаваў перамогу 3:0 (25:17; 29:27; 25:23). Самай напружанай выйшла другая партыя, у якой дайшло да тай-брэйку, і аршанцы, якія адставалі ў ліку цягам усяго сэту, усё ж вырвалі вікторыю.
У матчы ў нядзелю "Узлёт" зноў выйграў, але перамога выйшла куды больш цяжкая - 3:2 (32:34; 25:23; 25:27; 25:23; 16:14). Першы сэт падарыў агромністую інтрыгу, а тай-брэйк, здавалася, яшчэ доўга не скончыцца. Праўда, на гэты раз у сэце, які выйшаў за свае рамкі, мацней былі гарадзенцы 34:32. Увогуле, матч атрымаўся надзвычай упартым, чаго вартая хаця б статыстыка, тры з пяці сэтаў скончыліся тай-брэйкамі, а яшчэ ў двух справа амаль да іх дайшла. Такім чынам, аршанцы ўмацавалі сваю 2-ю пазіцыю і цяпер саступаюць толькі жлобінскаму ЦАРу.
У завяршэнні - некалькі фотаздымкаў са спарткомплекса ў Гародні, дзе адбываліся матчы.