06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

4 м/с

999 гПа

12:00

-0

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

Орша, Спорт

Два пройгрышы

03.02.2016 11:02

2828 праглядаў, 0 каментароў

"Сонейка" і СДзЮШАР №2 прайгралі свае апошнія студзеньскія матчы ў ВітАНБЛ.

Працягваецца рэгулярны чэмпіянат Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. Аршанскія СДзЮШАР №2 і "Сонейка" 31-га студзеня правялі па матчы ў Віцебску. Каманда дзіцяча-юнацкай школы праводзіла са "Скарпіёнам" прапушчаны матч 7-га туру. Не дзіўна, што дасведчаны "Скарпіён" выйграў з буйным лікам 102:60 (20-15, 22-10, 32-13, 28-22), але аршанскія хлопцы працягваюць набірацца вопыту на будучыню. У СДзЮШАР № 2 самым выніковым стаў Вячаслаў Парчэўскі, які набраў 18 пунктаў.

"Сонейка" ж з календара не выбівалася і праводзіла запланаваны матч 9-га туру з лідэрам сезону "БЛ Груп". Аршанцы згулялі вельмі дастойна, і фаварыт сустрэчы выйграў з не самым вялікім адрывам 91:72 (17-13, 24-13, 23-27, 27-19). Больш за ўсё балаў у скарбонку "Сонейка" прынёс Уладзіслаў Тайнікоў — 20 пунктаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Два пройгрышы

"Сонейка" і СДзЮШАР №2 прайгралі свае апошнія студзеньскія матчы ў ВітАНБЛ.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение