Аршанскі калектыў "Феерыя" атрымаў дыплом 1 ступені на міжнародным фестывалі аматарскай цыркавой творчасці. Фестываль "Весёлая арена" адбыўся ў Архангельску (Расея). "З'езд" быў юбілейным, 10-м.
Акрамя аршанцаў у фестывалі ўдзельнічалі цыркавыя групы з Украіны, Архангельска, Вялікага Ўсцюга, Санкт-Пецярбурга, Варонежа, Чарапаўца, Волагды, Рэспублікі Татарстан. Пераможцам фестывалю стаў Архангельскі дзіцячы ўзорны цырк "Весар". Лаўрэатамі другой ступені сталі "Антрэ" (Набярэжныя Чалны) і "Каскад" (Чарапавец). Трэцяй ступені — дзіцячая цыркавая студыя "Кураж" (Санкт-Пецярбург).