Езуіты для нашага рэгіёну былі не толькі змагарамі супраць рэфармацыі, не толькі рэлігійнымі дзеячамі. Створаны манахамі калегіюм быў як сродкам прапаганды каталіцызму, сродкам хрысціянізацыі жыхароў рэгіёну, так і культурніцкім і адукацыйным цэнтрам.
З сёняшняга дня наш сайт распачынае публікацыю серыі артыкулаў пра дзейнасць езуіцкага ордэну на Аршаншчыне пачынаючы ад 16 стагоддзя. Усе артыкулы будуць публікавацца ў раздзеле "Гісторыя", падраздзеле "Помнікі гісторыі".