15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Орша, Культура

Вынікі конкурса

24.12.2013 18:00

3206 праглядаў, 4 каментара

Пераможцам нашага конкурса стаў аршанец Аляксандр Сліжоў

Напярэдадні Калядных і Навагодніх святаў наш сайт арганізаваў конкурс сярод чытачоў. На сайт быў выстаўлены наступны фотаздымак Оршы , зроблены ў 1944 годзе. На здымку - шырокая па мерках таго часу вуліца . У левай частцы фота - двухпавярховы будынак са згарэлым дахам , а ў правай частцы здымка - фрагмент яшчэ аднаго двухпавярховага дома з захаваным дахам , побач тэлеграфны слуп. У абодвух будынкаў выбітыя практычна ўсе аконныя праёмы. Гэтыя два дамы існуюць і ў сённяшняй Оршы.

Чытачам прапаноўвалася адказаць на наступныя пытанні :

1 . Дзе размешчаны гэтыя два дамы і што ў іх знаходзіцца цяпер?

2 . Якая вуліца намаляваная на здымку? Як яна называлася ў той час ?

Пытанні былі складанымі. І ўсё - ж разгадаць гэты рэбус было можна, калі звярнуць увагу на размешчаны на заднім плане фота храм Апекі Базыльянскага кляштара , знесены у 1969 годзе. Ён размяшчаўся прыкладна на месцы цяперашняга ГАУС па вул. Энгельса і ад яго да гэтага часу захаваўся жылы корпус. Гледзячы на размяшчэнне храма можна прывязаць да мясцовасці і два дома на фатаграфіі: злева - цяперашняе дзіцячае аддзяленне бальніцы Сямашка (пасля рамонту ў 2005 годзе яно моцна змянілася ), а справа - фрагмент корпуса тэрапеўтычнага аддзялення бальніцы Сямашка (таксама вытрымала шэраг прыбудоў) . Першым на гэтае пытанне адказаў аршанец Аляксандр Сліжоў, якому і дастаўся прыз - набор навагодніх цацак. Літаральна праз 15 мінут той жа дакладны адказ даў яшчэ адзін аршанец Аляксей Кантроўскі

А вось на пытанне пра вуліцу правільнага адказу не паступіла наогул. Але гэта і не дзіўна. Вуліцы гэтай на тым месцы цяпер няма. Там, дзе яна праходзіла, растуць некалькі паўвекавых ліп і высокая бяроза. Але да 1950- х гадоў вуліца Камсамольская крута паварочвала на месцы былога кафэ "Чабурашка" ўлева і ўніз уздоўж бальніцы выходзіла да Аршыцы , злучаючыся за нізкім мастком з вуліцай Народнай на рынку. Высокай насыпы, па якой ідзе зараз шлях з Цэнтра на рынак не было. Вось як раз адрэзак той ўжо не існуючай Камсамольскай і захаваў фатограф. Дарэчы, менавіта таму адрас бальніцы Сямашка да гэтага часу - Камсамольская, 2а. Хоць сённяшняя вуліца Камсамольская да бальніцы не выходзіць.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вынікі конкурса

Пераможцам нашага конкурса стаў аршанец Аляксандр Сліжоў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение