Трагічнае здарэнне адбылося ў вёсцы Сватошыцы. Званок у пажарную службу прагучаў а 15-04. На папялішчы дома ратавальнікі знайшлі цела гаспадара дома 1979 года нараджэння.
Вечарам таго ж дня пажар адбыўся ў вёсцы Глебава Дубровенскага раёну. Загарэўся прыватны вясковы дом. Пацярпелых няма.
У Оршы пажар адбыўся у ноч з 18-га на 19-е лютага па вуліцы Кірава. Гарэў нежылы дом і пацярпелых няма.
Увогуле тыдзень для пажарных вобласці быў адносна спакойны, а вось выходныя сталі насычанымі. 19-га і ў ноч з 19 на 20 лютага пажарныя нярэдка выязжалі на выклікі. У Бешанковічах пажарныя выратвалі мужчыну які з пераламанымі рукамі застраў у перасоўным млыне. А ў Расонскім раёне мужчына ледзь не загінуў на пажары, але абыйшлося ўсё апёкамі скуры.