Раней мы ўжо публікавалі відэа-ролік "Вучы беларускую мову - Зараз ці ніколі!" Створаны ўраджэнцам Оршы Паўлам Супаненка. Арганізатары конкурсу распачалі адкрытае галасаванне за лепшае відэа. Па стане на 24-е снежня за дэбютны твор Паўла прагаласавала 167 чалавек, што паставіла яго на трэцяе месца з 12 відэа.
Асноўныя канкурэнты - Андрэй Корак з ролікам "Ты, мой брат, каго зваць беларусам..." набірае 339 галасоў і знаходзіцца на другім месцы. На першым пакуль што ролік Кацярыны Зубовіч "Ведай свой род. Адрознівайся" з 376 галасамі.
Любы карыстальнік інтэрнэту можа прагаласаваць за ўпадабанае відэа да 26 снежня па дадзенай спасылцы.