Палатка ў прадпрымальніцы знікла ў перыяд з абеду 2 сакавіка па раніцу 3 сакавіка. Страты ацэнены ў 6 мільёнаў рублёў, злачынца пакуль невядомы.
Пра яшчэ адну крыминальную справу паведамляе зводка МУС. Справа заведзена Дубровенскім следчым камітэтам супраць жыхара Горак. Мужчына з суседняга раёну меў лецішча ў вёсцы Клёны Дубровенскага раёну. 8 студзеня гэтага году міліцыянты знайшлі ў яго на лецішчы 22 патрона, за што мужчына і патрапіў пад адказнасць за незаконнае захоўванне боепрыпасаў.