18:00

-5

6 м/с

1004 гПа

21:00

-6

5 м/с

1004 гПа

00:00

-7

4 м/с

1003 гПа

03:00

-6

6 м/с

1000 гПа

06:00

-6

7 м/с

997 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Аварыі на выходных

06.03.2016 16:53

3251 прагляд, 0 каментароў

Машына вылецела ў гарод, а ў цэнтры ў аварыю патрапіла маршрутка

Некалькі аварыяў адбылося ў рэгіёне ў першыя сакавіцкія суботу-нязелю. У суботу 5-га сакавіка ў Барані каля абеду сутыкнуліся дзве легкавушкі. Адна з іх - віноўнік аварыі - выязжала заднім ходам з паркоўкі каля Еўраопта. Кіроўца не заўважыў, што на дарозе, куды ён выязжаў, у гэты час стаяла іншая легкавушка, якая прапускала пешаходаў на пераходзе. У выніку сутыкнення абодва аўтамабіля атрымалі нязначныя пашкоджанні.

Больш не пашанцавала іншай легкавушцы - мінівэну, якая вечарам таго ж дня ехала ў Оршы па вуліцы Ціміразева ў раёне Чыгуначнага тэхнікума. Аварыя адбылася каля 20 гадзін вечара. Падобна на тое, што аўтамабіль спускаўся з маста праз чыгунку на даволі вялікай хуткасці і кіроўца не звярнуў увагу на ляжачага паліцэйскага, размешчанага на дарозе. У выніку, аўтамабіль моцна падкінула на штучнай няроўнасці і выкінула з дарогі ў прыватны агарод. Аўтамабіль знёс частку плоту (на фотаздымку плот ужо адноўлены на наступную раніцу) і ўрэзаўся ў вішню. Калі б не дрэва, аўтамабіль мог уляцець і ў дом.

У надзелю днём, каля 13 гадзін, на аўтобусным прыпынку, які ў народзе называюць "Купец" (па назве крамы на вуліцы Міра), маршрутнае таксі, якое рухалася па маршруту №14 у бок вакзала ўрэзалася ў легкавы аўтамабіль. Па нашай інфармацыі, пацярпелых няма, аўтамабілі атрымалі некаторыя пашкоджанні.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аварыі на выходных

Машына вылецела ў гарод, а ў цэнтры ў аварыю патрапіла маршрутка

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение