Пажар распачаўся раніцай 5 сакавіка каля 9 гадзін у доме па 2-ім Школьным завулку. У доме на дзве кватэры вагнём была ахоплена адна з іх, якая належыла 57-гадовай жанчыне. Ад полымя пацярпела і сама гаспадыня кватэры - з апёкамі рукі і твару яна дастаўлена ў бальніцу. Кватэра таксама даволі моцна пашкоджана - пагарэла столь, сцены і розная маёмасць у ёй.
Другі пажар адбыўся ў той жа дзень а 18 гадзіне. Загарэўся неэксплуатуемы будынак ў вёсцы Забалацце, які належаў прадпрыемству "Радуньскае".