Дэбют гурта ў беларускамоўнай творчасці можна лічыць паспяховым. У самым прэстыжным гіт-парадзе краіны песня аршанцаў "Вецер" заняла другое месца ў чацьвёртым туры. Для таго каб заняць пераше месца музыкам не хапіла ўсяго толькі тры галасы. Ветэраны аршанскага року набралі 319 галасоў, а пераможцы тура гурт Nizkiz з песней Гуантанама атрымаў 321 голас аматараў музыкі. Трэцяе месца занялі магілеўчане Akute з песней "Наскрозь" іх ад аршанцаў аддзяляе аж 114 галасоў, Akute набралі 205.
Цяпер песня "Вецер" працягвае ўдзел у пятым туры гіт-параду, які распачаўся сёння. на момант публікацыі артыкула Пані Хіда зноў вырвалася на першае месца з 8 галасамі, на другім месцы пакуль знаходзіцца гурт Палац з 3 галасамі. Akute і Nizkiz пакуль што маюць толькі па адным голасе і знаходзяцца на 9 і 6 месцах.
Нагадаем, што па ўмовах гіт-параду галасаваць можа любы зарэгістраваны на сайце гіт-параду карыстальнік інтэрнэту за 1,2 або 3 песні кожны дзень. Прагаласаваць можна праз дадзеную спасылку.