Сайт sightsmap.com пастаянна адсочвае фотаздымкі, выкладзеныя ў сеціва і робіць рэйтынг самых фатаграфуемых гарадоў, які можа мяняцца штодзённа. Як паказвае рэйтынг, Беларусь увогуле не самае папулярнае месца для фатаграфавання.
Самым фатаграфуемым горадам на дадзены момант з'яўляецца Нью-Ёрк, на другім месцы Рым. Далей ідуць Барсэлона, Парыж, Стамбул, Венецыя, Монтэ Карло, Фларэнцыя, Буэнас Айрас, Будапешт, Прага, Мадрыд. Сярод гарадоў Беларусі самы высокі рэйтынг у Мінска-313 месца.
Орша ў гэтым сусветным рэйтынгу заняла 12.743 месца, што не так ужо і кепска, калі ўлічыць, што агулам у свеце налічваецца 2.667.417 гарадоў. З Віцебскай вобласці ў рэйтынг увайшлі яшчэ тры гарады: Віцебск на 2937, Полацк на 7962 і Браслаў на 13037. Астатнія гарады, мястэчкі і вёсачкі вобласці ўваходзяць толькі ў рэгіянальны рэйтынг.
Першы фотаздымак з якім сістэма sightsmap.com асацыюе наш горад - фотаздымак чыгуначнага вакзалу з подпісам "Алмі". Акрамя вакзалу сайт пакажа сваім наведвальнікаў помнікі савецкай эпохі, калегіюм езуітаў з подпісам "Аршанскі замак", адзін з двароў на Флёрава, іншыя гарадскія краявіды.
Прыводзім дзесятку першых фотаздымкаў, якія публікуе sightsmap.com датычна нашага гораду