Незвычайна шмат пажараў прыпала на Радаўніцу. Па ўсёй вобласці МНС паведамляе пра 11 здарэнняў за адны суткі. Найбольш не пашанцавала Віцебскаму раёну з - усім здарэнняў там адболася 4. Але пра ўсё па чарзе.
Пачатак выходных быў даволі спакойны, першыя святочныя пажары ў нашым рэгіёне адбылося 9 мая. Раніцай а 5-47 у завулку "Банным" у Талачыне загарэўся сарай. А вечарам а 22-34 яшчэ адзін сарай загарэўся па вуліцы Кастрычніцкай у Сянно.
На наступны дзень - 10 мая - пажар адбыўся у вёсцы Рудня Талачынскага раёна, у выніку яго значна пашкоджаны прыватны дом і сарай.
У гэты ж дзень а 5-04 паступіла паведамленне пра пажар па вуліцы Бялінскага ў Оршы. ВАгнём значна пашкоджаны дом, які належаў пенсіянерцы.
Яшчэ адзін пажар у Аршанскім раёне разгарэўся ў Крапіўна у ноч з 10 на 11-е чысло а 2-33. У Крапіўна загарэўся не жылы прыватны дом.