Міліцэйская зводка паведамляе, што 16-га мая раніцай а 10-00 у полі каля вёскі Загваздзіна (недалёка ад Дуброўна ў кірунку Расасна) пад час правядзення сельскагаспадарчых работаў былі знойдзены 10 артылерыйскіх снарадаў і 4 мінамётныя міны. Уся зброя была размініравана.
Тая ж зводка паведамляе, што ў вёсцы Аршані суседняга Горацкага раёну адбылося забойства. Жанчына ў сваім доме даволі рана пачала выпіваць з сужыцелем і ўжо да трох гадзін дня ў іх узнік канфлікт, у выніку якога яна нажом забіла мужчыну.