Тыдзень для пажарных рэгіёну выдаўся даволі спаконым. За 7 дзён у Аршанскім і ўсіх суседніх раёнах, дапамога ратавальнікаў спатрэбілася жыхарам толькі 3 разы. У ноч з 17-га на 18-е чысло а 3-56 пажарных выклікалі ў вёску Жукнева Талачынскага раёна. Тут гарэў трактар МТЗ 3022 2008 года выпуска. Вагнём значна пашкоджаны маторная частка, прычына пажару высвятляецца.
У ноч з 18-га на 19-е мая а 4-06 пажарныя выехалі на выклік у вёску высокае Аршанскага раёну, дзе загарэўся адзін з пакояў прыватнага дому. Ахвяраў няма - у пакоі пацярпела толькі маёмасць, сцены і пасцельная бялізна.
І, у ноч з 20 на 21 чысло, а 4-10 у вёсцы Вішні Лёзненскага раёну загарэўся сарай. Акрамя прычыны пажару, ратавальнікі высвятляюць і гаспадара сарая.
Паводле зводкі МНС.