На прайшоўшым тыдні ў рэгіёне адбылося некалькі дробных крадзяжоў пра якія паведамляў сайт абласнога УУС.
У перыяд з 22 гадзін 17 мая па 13 гадзін 18 мая ў Лёзненскім раёне невядомы скраў колавы дыск аўтамабіля "Рэно Магнум". Аўтамабіль быў прыпаркаваны ў двары па месцы жыхарства яго гаспадара.
У Оршы дырэктар прыватнага прадпрыемства 18 мая раніцай звярнуўся ў міліцыю з заявай пра скрадзены ноўтбук. Кампутар знаходзіўся ў памяшканні, якое арэндуе прадпрыемства. А крадзёж адбыўся ў перыяд з 29 красавіка па 6 мая.
У нядзелю 22 мая у Аршанкую міліцыю паступіла заява пра тое што ноччу, прыблізна, з 2-30 да 10 раніцы з аўтамабіля "Таёта-Пікнік", які гаспадр не зачыніў была скрадзена торба з грашыма і дакумантамі. 500.000 рублёў, 460 даляраў і рабочыя дакуманты аднаго адкрытага акцыянернага таварыства - вось чым разжыўся невядомы злачынца. У гэты ж дзень - 22 мая - пенсіянерка з Дубровенскага раёна заўважыла, што ў яе з дома знікла 15 мільёнаў рублёў. Пры якіх абставінах зніклі грошы жанчына не ведае.
Два злачынствы адбыліся раней, але ў зводку патрапілі толькі на мінулым тыдні.
Так, у Сененскім раёне яшчэ 24 красавіка пасля сыходу з кватэры наглядна знаёмага мужчыны, гаспадар заўважыў знікненне 1,1 мільёны рублёў. Але ў міліцыю ахвяра звярнуўся толькі вечарам 8 мая. Міліцыя выявіла падазраванага - непрацуючы мужчына 1970 года нараджэння.
18 мая ў Оршы пакуль мужчына знаходзіўся ў гасцях, у яго скралі мабільны тэлефон на суму 3,3 мільёны рублёў. У міліцыю ахвяра звярнуўся 27 красавіка, а крымінальная справа была заведзена толькі праз месяц - 18 мая.