Здарэнне адбылося вечарам а 19-30 23 мая. Малады, 27-гадовы, кіроўца на службовай ГАЗэлі на скрыжаванні Камсамольскай і Кастрычніцкай вуліцаў Ліозна выязжаў з пабочнай вуліцы і не саступіў дарогу аўтамабілю ВАЗ 2109, які ехаў па галоўнай. У легкавушцы ехала сям'я - маці, бацька (1985 года нараджэння) і двое дзяцей - 3,5 і 9,5 гадоў. Менавіта дзеці і пацярпелі пры аварыі. Абодва дзіцёнкі шпіталізаваныя ў больніцу, бацькі не пацярпелі.
Па інфармацыі сайта УУС