"Барань", якая праз доўгі час займела пастаянную футбольную каманду, адправілася на выправу ў Гарадок, дзе сустракалася з мясцовым "Промнем". Нягледзячы на валоданне ініцыятывай і частыя атакі, забіць баранцам так і не ўдалося. Затое супернікі праводзілі ўдалыя контратакі. "Прамень" з нечакана буйным лікам перамог 4:0.
Сенненскі "Камунальнік" зноў пачаць пацвярджаць, што ў Сянне наймацнейшы футбольны клуб вобласці. "Камунальнік" выйграў 6:2 у "Бешанковічаў".
Талачынская "Ніва" прайграла на сваім полі віцебскаму "Газавіку" 0:4, прапусціўшы тры мячы ўжо ў першым тайме.