У панядзелак 22 мая ў міліцыю звярнуліся пацярпелая дачніца - пенсіянерка 1948 года нараджэння. Яна паведаміла, што з яе доміка, які яе сям'я выкарыстоўвае як лецішча ў вёсцы Зайцава, з 17 мая па 22 мая, выставіўшы вакно, невядомы прабраўся ў памяшканне. Сям'я пенсінеркі складала ў доме рэчы, якім не знайшлося месца ў гарадской кватэры, - імі і пажывіўся злачынца. З лецішча ён сыйшоў з турыстычным намётам і хатнімі закаткамі. Страты ацэнены ў 2.100 тысяч рублёў.
Яшчэ адзін крадзёж у Аршанскім раёне, пра які паведамляе міліцэйская зводка адбыўся 25 мая. Мужчына ў абедзены час выйшаў з аўтамабіля і на яго даху забыўся планшэт, чым і скарыстаўся злачынца. Праз паўгадзіны, калі гаспадар машыны і планшэта вярнуўся - планшэта ўжо не было.
Пра Дубровенскі раён міліцэйская зводка на гэтым тыдні паведаміла толькі адзін раз, у сувязі з крадзяжом, які адбыўся яшчэ 14 мая. Невядомы скраў у пенсіянера стары ровар "Аіст", кошт якога ацэнены ўсяго ў 510.000 рублёў. Злачынца быў знойдзены - ім аказаўся 46-гадовы мужчына. Заведзена крымінальная справа.
У Талачынскім раёне таксама паведамляецца пра адзін крадзёж, які адбыўся ў перыяд з 21 па 25 мая. Невядомы з незачыненага сараю каля дома гаспадара скраў рыбалоўныя прылады, трымер і бензапілу. Агулам на суму 5.700 тысяч рублёў.
Найбольш часта ў міліцэйскай зводцы на гэтым тыдні ўзгадваўся Сененскі раён. У перыяд з 21 па 25 мая ў Сянно была абкрадзена рамонтаная майстэрня ДЭУ-28. Праз незачыненае вакно невядомы залез у майстэрню і скраз два топліўных насосы і два кампрэсары на агульную суму 14 з паловай мільёнаў.
У ноч з 25-га на 26-е мая невядомы сарваў навясны замок з прыватанга гаража, які знаходзіўся побач з домам гаспадара і скраў адтуль 3 акумулятары.
У перыяд з 25 па 28 мая ў Сенненскім раёне адбыўся яшчэ адзін крадзёж з гаража - пенсіянер не зачыніў гараж каля дома і з яго былі скрадзены драты ад дрэваапрацоўчага станку і зварачны апарат.