На сваім полі "Барань" прымала дзейнага чэмпіёна вобласці — сенненскі "Камунальнік". Скласці канкурэнцыю фаварыту футбалісты "Барані" не змаглі і прайгралі 1:4. Дубровенскае "Дняпро" ў сябе дома прымала віцебскі "Газавік" і саступіла з разгромным лікам 1:6. У іншых матчах "Полацк" у гасцях перамог 2:0 "Паставы", а ў іншай падгрупе "Мёры" на сваім полі саступілі "Глыбокаму" 0:1.
Нагадаем, што ў першым туры "Барань" саступіла гарадоцкаму "Промню" 0:4.