Своеасаблівае "дэрбі" на абласным узроўні. Сенненскі "Камунальнік", які некалькі дзён таму сенсацыйна прабіўся ў 1/16 фіналу Кубка Беларусі, у якой згуляе з наваполацкім "Нафтанам", на сваім полі 19-га чэрвеня прыме талачынскую "Ніву". Матч пройдзе на Гарадскім стадыёне Сянна і пачнецца а 12:00. У гэты ж дзень гарадоцкі "Прамень" а 12:00 пачне хатні паядынак супраць віцебскага "Газавіка". "Бешанковічы" прымуць дубровенскае "Дняпро" а 16:00.
Каманда з Барані, якая сёлета носіць складаную і вельмі грувасткую назву "ТрансРУСАўта СВ-Карго", гэты тур прапускае з-за няцотнай колькасці каманд.