"Барань" у першы трох турах чэмпіянату Віцебскай вобласці яшчэ не атрымлівала перамог і толькі аднойчы згуляла ўнічыю. "Бешанковічы" правялі на адзін матч болей, тройчы прайгралі, але маюць на сваім рахунку і вікторыю. Паядынак "Бешанковічы" - "Барань" адбудзецца 25-га чэрвеня і пачнецца а 16:00.
На наступны дзень, 26-га чэрвеня, пройдуць астатнія два матчы туру. Дубровенскае "Дняпро", якое стартавала трыма пройгрышамі, на сваім полі прыме "Сянно" а 16:00, а талачынская "Ніва" згуляе супраць гарадоцкага "Промня", старт гульні а 12:00.
Лідэр чэмпіянату - віцебскі "Газавік", які выйграў усе чатыры матчы на пачатку чэмпіянату вобласці, гэты тур прапусціць па прычыне няцотнай колькасці каманд у падгрупе Б.