Некалькі дзён таму на сайце скончылася апытанне "У якой гандлёвай сетцы вам больш падабаецца абслугоўванне?". Падвядзем яго вынікі. Агулам апытанне атрымала 403 галасы чытачоў нашага сайта. Прадказальна, больш за ўсё галасоў атрымалі вялікія прыватныя гандлёвыя сеткі, дзяржаўны гандаль так і застаецца ўнізе рэйтынгу папулярнасці.
Найбольш галасоў чытачы сайту аддалі Еўраопту - 140. Другое месца - Алмі з 95 галасамі, што, насамрэч, выдатны вынік, бо Алмі мае толькі дзве свае крамы ў нашым горадзе - параўнайце з колькасцю крамаў таго ж Еўраопта. Трэцяе месца - наша мясцовая сетка - Мяркам з 40 галасамі. Расейская сетка Рублёўскі - 4 месца з 30 галасамі. Яшчэ адна мясцовая сетка - Юбілейны 22 галасы і пятае месца. Адносна нядаўна адкрыты MartInn - 20 галасоў. З прыватных гандлёвых сетак меньш за ўсё набралі Валянціна - 8 галасоў, Вікторыя і Івасі - па 6 галасоў, Содружество - 5 галасоў.
З дзяржаўных гандлёвых сетак самай папулярнай стала нядаўна створаная Оріс, вясковы "Родны кут" - 4 галасы. Самыя непапулярныя - ДорОРС і Орша-Сэрвіс - па тры галасы.
У верасні наш сайт запусціць апытанне, якая крама з Еўраоптаўскіх мае лепшае абслугоўванне. Так, што да верасня ў работнікаў розных крамаў Еўраопта яшчэ ёсць магчымасць зарэкамендаваць сябе перад кліентамі, каб атрымаць вялікія рэйтынгі.