Пасля паразы ад «Аховы-Дынама» на ўласным паркеце аршанцаў чакала цяжкая выправа ў Менск да лідэраў першынства. «Мінск» перад матчам меў перавагу ў тры пункты над «энергетыкамі».
І старт спраўдзіў асцярогі аршанцаў. Ужо на 3-й хвіліне Кавалевіч адкрыў лік у сустрэчы. Праўда, праз некалькі секундаў Жыгалка пасля пасу Рагавіка зраўняў лічбы на табло.
У другой палове здарыліся яшчэ два галы. Першымі зноў загналі менчукі, на 30-й хвіліне Хамутоўскі вывеў «чырвона-сініх» наперад. Уратавацца «Вітэн» здолеў за некалькі секундаў да фінальнай сірэны, вырваўшы адзін пункт. Вызначыўся Пераміцін з перадачы Балдзіна.
Нічыя 2:2 з лідэрам першынства, «Вітэн» губляе пункты ў другім паядынку запар, але на гэты раз выпадае казаць хутчэй пра набыццё пунктаў, а не іх страту.