Футбольны клуб “Сянно” ўпершыню за 51 год існавання прымае ўдзел у Кубку Беларусі. І ўжо на самым старце сенненцы прынеслі самую буйную сенсацыю стадыі 1/32 фіналу. Яны перамаглі менскі “Прамень” з 1-й лігі з лікам 3:0. У 1/16 фіналу супернік яшчэ больш сур’ёзны – наваполацкі “Нафтан”, які двойчы, у 2009 і 2012 гадах браў Кубак нашай краіны.
Матч “Сянно” – “Нафтан” пройдзе ў Бешанковічах на Гарадскім стадыёне – поле ў Сянне не адпавядае нормам правядзення Кубка Беларусі па футболе. Сенненскі клуб ужо заявіў, што арганізуе адмысловы аўтобус для бясплатнага правозу сваіх заўзятараў на матч у Бешанковічах.
Матч адбудзецца ў суботу, 9-га ліпеня і пачнецца а 17:00.