Дубровенскі “Дняпро” вельмі няўдала распачаў чэмпіянат, у першых пяці матчах каманда цярпела адныя паразы. Талачынскі клуб мае адну вікторыю і адну нічыю, у іншых трох матчах “Ніва” прайграла. Гульня дубровенскага і талачынскага клубаў адбудзецца на Гарадскім стадыёне Дуброўны 9 ліпеня і пачнецца а 12:00.
У нядзелю, 10 ліпеня лідэр чэмпіянату віцебскі “Газавік” згуляе супраць “Барані”. Пачатак матчу а 14:00.