У хатнім матчы з талачынскай “Нівай” дубровенскаму “Дняпру”, які прайграў 5 запар матчаў, нарэшце ўдалося парадаваць сваю публіку нічыёй. Вынік 2:2 не ўзняў дубровенцаў нават на радок вышэй, але дазволіў упершыню набраць пункты ў чэмпіянаце.
У другім матчы туру “Барань” нечакана з буйным лікам перагуляла лідэраў з віцебскага клуба “Газавік”. Гасцявая вікторыя 3:0, і бараньцы замацаваліся на 4-м радку табліцы.