Стартуе Кубак вобласці з 1/4 фіналу, бо на турнір заявіліся толькі 8 каманд. Віной таму, хутчэй за ўсё, вялікі для некаторых каманд уступны ўзнос у 2,5 мільёны старых рублёў. Матчы гэтай стадыі пройдуць ужо 16-17 ліпеня. “Сянно” выпаў у супернікі іх асноўны канкурэнт за золата чэмпіянату вобласці сёлета – віцебскі “Газавік”. “Барань” згуляе супраць “Полацкгаза”, а “Лепель” правядзе гульню з “Промнем” з Гарадка. У яшчэ адным матчы сустрэнуцца “Чашнікі “ і “Наваполацк”, якія нават не гуляюць у чэмпіянаце вобласці.
Няма сёлета ў Кубку Віцебскай вобласці ніводнай каманды з самой Оршы, не заявіўся “Дняпро” з Дуброўны. Праігнаравала турнір і талачынская “Ніва”. Аднак наяўнасць у Кубку моцных каманд усё адно дазволіць стварыць моцную канкурэнцыю ў барацьбе за трафей.