Сенненцы сустракаліся на сваім гарадскім стадыёне з асноўным канкурэнтам у барацьбе за золата абласнога чэмпіянату. Варта адзначыць, што віцебскі “Газавік” сур’ёзна аслабеў, перад кубкавым выездам у Сянно “газавікі” былі разгромленыя ў Віцебску “Баранню” 0:3. Не паказалі яны сур’ёзнай барацьбы і на гэты раз. Ужо на 8-й хвіліне галоўны бамбардзір “жоўта-зялёных” Артур Талсташоў адкрыў лік. Затым двойчы Казлоўскі, а таксама Жарненка, Самарын, Фядура прабівалі віцебскага брамніка. Перамога “Сянна” 6:0. Пры ліку 4:0 на карысць гаспадароў у “Газавіка” было выдаленне.
“Барань” заявілася на Кубак вобласці, але ў апошні момант вырашыла не ехаць у Полацк. “Полацкгазу” залічана тэхнічная перамога 3:0. Афіцыйна бараньцы спаслаліся на далёкую дарогу і адсутнасць кубкавых перспектыў.
У іншых матчах “Наваполацк” у гасцях перамог “Чашнікі” 2:1, а “Лепель” разграміў “Прамень” з Гарадка 3:0.