"Сянно" зноў пацвердзіла сваю сілу ў вобласці. Сенненцы пачалі Кубак буйной перамогай над віцебскім "Газавіком" 6:0, у паўфінале справіліся з "Полацкгазам" 2:0. У фінале ім супрацьстаялі футбалісты "Лепеля", якія ў 1/4 фіналу перамаглі "Прамень" з Гарадка 3:0, а ў паўфінале атрымалі тэхнічную вікторыю над "Наваполацкам", які не прыехаў на матч.
Рашаючы матч адбыўся на стадыёне ў Бешанковічах. Моцныя залевы, якія прайшлі напярэдадні гульні, моцна пашкодзілі поле, яшчэ не кажучы пра тое, што яно было ўсё ў вадзе. "Сянно" было мацней за суперніка 3:1. Суполка ФК "Сянно" УКантакце дэманструе некалькі відэа са святкавання. Футбалістам чамусьці не ведалі медалі на шыю, а давалі ў рукі. Гульцы клуба ад радасці пракаціліся па мокрым траўніку перад сваімі заўзятарамі. Летась "Сянно" таксама заваявала Кубак Віцебскай вобласці.