Як паведамляе газета "Віцебскі кур'ер» на тэрыторыі свінакомплексу "Нарцызава" выяўлена ўспышка АЧС. Па словах ветэрынараў знішчана 1400 галоў, у дзвюх свіней дыягназ пацвердзіўся.
Аграгарадок "Нарцызава" размешчаны ў самай заходняй частцы Талачынскага раёна, у некалькіх кіламетрах ад чыгуначнай станцыі "Слаўнае". Адлегласць па прамой да Оршы каля 60 км.