У 12-м туры чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе дубровенскі “Дняпро” ў гасцях сустракаўся з віцебскім “Газавіком”. Нягледзячы на тое што супернік гуляў дома і знаходзіцца ў табліцы значна вышэй, больш за тое – змагаецца за залатыя медалі першынства, дубровенцы ўчынілі мясцовай камандзе поўны разгром. “Дняпро” перамог на выездзе 6:0 (!) Цікава, што гэта ўсяго другая перамога “Дняпра” ў сезоне і ўсяго другая параза “Газавіка” за ўвесь чэмпіянат!
“Барані” да сенсацыі было вельмі далёка, яна прайграла сенненскаму “Камунальніку” без варыянтаў 2:6. Такім чынам, каманда з Сянна выйшла на першае месца ў турнірнай табліцы па дадатковых паказчыках, а ў дадатак мае два матчы ў запасе. Гарадоцкі “Прамень” саступіў 1:3 “Ніве” з Талачына.