Другі этап, ён жа фінальны, вызначыць мацнейшую каманду рэгіёна. Сёлета чэмпіянат Віцебскай вобласці быў падзелены на дзве зоны – Заходнюю і Ўсходнюю, па тры лепшыя каманды гэтых зонаў трапілі ў фінальны этап. Ад Заходняй зоны туды трапілі “Шуміліна”, “Лепель” і “Мёры”, ад Усходняй “Сянно”, віцебскі “Газавік” і “Прамень” з Гарадка.
На фінальным этапе дадзеныя шэсць каманд згуляюць па кругавой сістэме – кожная з кожнай, пры гэтым у турнірнай табліцы каманды аўтаматычна маюць пункты, набраныя ў матчах паміж камандамі сваёй зоны, якія таксама выйшлі ў фінальны раўнд. Такім чынам, па стане на першы тур фінальнага этапу, які пройдзе 25-га верасня, “Сянно”, “Газавік” і “Шуміліна” маюць па 7 пунктаў, “Лепель” – 5, “Мёры” – 4, “Прамень” – 3.