У чэмпіянаце Віцебскай вобласці па футболе працягваецца фінальны этап. Сенненскі “Камунальнік” адправіўся ў госці да “Шуміліна”. Матч стаў упартым і не выявіў перавагі ні адной з камандаў, не даўшы журналістам казаць пра тое, што адна з зонаў чэмпіянату была мацнейшай за іншую. Сенненцы не забілі, але і не дазволілі зрабіць гэтага шумілінцам. Нічыя 0:0.
У іншых матчах віцебскі “Газавік” разышоўся мірам з “Мёрамі” 2:2, і толькі ў адной гульні не было нічыйнага выніку. “Прамень” з Гарадка на сваім полі нечакана з буйным лікам саступіў “Лепелю” 0:3.