Працягваецца чэмпіянат Віцебскай вобласці па футболе. У фінальным этапе ідзе зацятая барацьба за першае месца. “Сянно” дзякуючы гола Яўгена Самарына на 19-й хвіліне перамагло аднаго з канкурэнтаў “Шуміліна” 1:0 і выйшла на чыстае першае месца. Здарылася гэта не толькі дзякуючы ўласнай перамозе, але і з-за паразы “Лепеля” ў хатнім матчы. Лепельцы на сваім стадыёне даволі нечакана прайгралі 1:2 “Промню” з Гарадка, які, здавалася, ні на што не прэтэндуе. “Мёры” дома разграмілі віцебскі “Газавік” 3:0.
Такім чынам, гарадоцкі клуб вярнуўся ў барацьбу за ўзнагароды, а “Лепель” цяпер адстае ад “Сянна” ўжо на 3 пункты. Сенненцы могуць ганарыцца яшчэ і сваёй абаронай – яны прапусцілі толькі 7 галоў, менш за ўсіх канкурэнтаў.