Спіс самых знакавых кнігаў краіны за апошнія 500 год супольна складалі кампанія "Будзьма беларусамі!" і "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Пры гэтым, асобны спіс складалі чытачы, а асобны эксперты, і, гэтыя два спісы маюць велізарнае адрозненне. Спіс чытачоў выглядае так:
1. Ул. Караткевіч "Каласы пад сярпом тваім"
2. Фр. Скарына "Біблія"
3. М.Багдановіч "Вянок"
4. В. Быкаў "Знак Бяды"
5. Я. Колас "Новая зямля"
6. М. Гусоўскі "Песня пра зубра"
7. І. Мележ "Людзі на балоце"
8. Я. Баршчэўскі "Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях"
9. Статуты Вялікага Княства Літоўскага
10. А. Міцкевіч "Пан Тадэвуш"
У спісе экспертаў Караткевіч патрапіў толькі на сёмае месца:
1. Фр. Багушэвіч "Дудка Беларуская"
2. М. Багдановіч "Вянок"
3. Фр. Скарына "Біблія"
4. Я Колас "Новая зямля"
5. М. Гусоўскі "Песня пра зубра"
6. Я. Баршчэўскі "Шляхціч Завальня..."
7. Ул. Караткевіч "Каласы пад сярпом тваім"
8. І. Мележ "Людзі на балоце"
9. Я. Карскі "Беларусы"
10.Статуты Вялікага Княства Літоўскага