Міхась Мірановіч і яго кароткія смешныя вершыкі - Міранізмы - даўно вядомыя аршанцам - Мірановіч не рэдкі госць як у самой Оршы, так і ў іншых населеных пунктах Аршаншчыны. Першая і другая кніга "Жартачкі" ў Оршы ўжо прэзентоўваліся, а ў чацьвер - 24-га лістапада - аршанцы змогуць пабачыць і трэці том.
Разам з Міхасём Мірановічам у Оршу з Віцебска прыедзе і паэтка Наталля Салаўёва. Прэзентацыя распачнецца ў чацьвер 24-га лістапада а 17-30 па адрасе вул. Камсамольская, д. 16, кв. 4.
На відэа: Міхась Мірановіч пад час мінулай прэзентацыі ў Оршы.