Калісці гэтае інтэрв'ю - хутчэй размова, як пра яе піша сам аўтар - рабілася для "Беларускай Дзелавой газеты" Сяргем Шапранам. Аўтар хацеў запытаць у Быкава пра асобныя моманты біяграфіі Караткевіча, з якім Быкаў быў добра знаёмы. Але апублікаванае інтэрв'ю было толькі часткова - наколькі дазваляў фармат выдання. Значная ж частка той размовы засталася на аўдыё-касеце. Да чарговага дня народзінаў нашага вялікага земляка сайт курсаў "Мова Нанова" апублікаваў тую частку, якая не публікавалася раней.
У ёй Васіль Быкаў разважае пра тое, што Караткевічу ў свой час было недададзена ўвагі і ці мог бы ён напісаць больш, калі б і ўвагі было больш.
Цалкам інтэрв'ю можна прачытаць тут.