Стартаваў розыгрыш Кубка Беларусі па міні-футболе. З турніру яшчэ да яго пачатку па фінансавых праблемах зняўся светлагорскі ЦКК. На стадыі 1/16 фіналу "Горкі" ў спартовым комплексе "Лядовая арэна" прымалі гульцоў сталічнага "Дынама-БНТУ". На жаль, прабіліся ў наступны раўнд госці. Тры галы за "Горкі" забіў Волкаў, таксама ён паспеў забіць аднойчы і ў сваю браму. Яшчэ адзін мяч на рахунку Балдыкова. Выніковы лік матчу - 4:5, "Горкі" развітваюцца з Кубкам краіны.
Неўзабаве адбудзецца лёсаванне 1/8 фіналу, з гэтай стадыі ў розыгрыш уступае аршанскі "Вітэн", які будзе адным з фаварытаў турніру. Аршанцы раней двойчы ўжо бралі дадзены трафей.