Сяржук Доўгушаў даўно прызнаны ў Беларусі музыка, а ягоны гурт Vuraj (Сяржук - вакаліст калектыва) ужо раней атрымліваў прэмію "Герой года". На гэты раз музычнымі крытыкамі прэміі адзначаны не толькі гурт, але і асабіста Доўгушаў. Акрамя таго, Сяржук адзначаны крытыкамі і за грамадскую актыўнасць - ён аўтар і вядучы, так званых, спеўных сходаў - грамадскіх мерапрыемстваў, на якіх людзі вучаць беларускія песні і спяваюць іх разам.
Сяржук Доўгушаў цяпер сапраўды адзін з найбольш актыўных музыкаў краіны. Акрамя сваёй працы артыстам у Дзяржаўнай філармоніі, Сяржук вакаліст ў яшчэ двух праэктах: Vuraj і Harmonic style project. У запісу існуюць і яшчэ два праэкты, створаных супольна з іншымі вядомымі музыкамі: S.D. і CherryVata. Акрамя таго што Доўгушаў сам выступае на сцэне, ён яшчэ і актыўны арганізатар. За 2016 год музыка запусціў, прынамсі, два сур'ёзных музычных праэкты: "Песьні і найгрышы вясельля вёскі Лявонпаль і яе наваколляў" і "Песні матчыны з Вушаччыны" - абодва праэкты фальклорныя.
На відэа: афіцыйны кліп гурта