Міністэрства па надзвычайных сітуацыях апублікавала афіцыйную інфармацыю з нагоды пажару на Аршанскім мясакамбінаце. Яшчэ да яго стала вядома, што пажар, насуперак чуткам, быў не ў тым жа месцы, дзе 24-га траўня 2011 года загінула чацвёра рабочых. Тая трагедыя 5-гадовай даўніны міжволі ўзгадалася аршанцам у сувязі з чарговым пажарам на прадпрыемстве. Зноў папаўзлі чуткі пра парушэнні тэхнікі бяспекі на Аршанскім мясакансервавым камбінаце. Па той старой справе ў 2014 годзе прагучаў прысуд.
На гэты раз пажар, на вялікае шчасце, не прынёс чалавечых ахвяраў. А МНС па Віцебскай вобласці выступіла з афіцыйнай інфармацыяй адносна інцыдэнту:
29.12.2016 у 10-26 паступіла паведамленне аб пажары падсобнага памяшкання на тэрыторыі ААТ "Аршанскі мясакансервавы камбінат" па вул. Шклоўскай ў г. Оршы. У выніку пажару ў дапаможным памяшканні 4х16 м часткова пашкоджаны дах, перакрыцце столі. Прычына пажару высвятляецца.