У абодвух выпадках аварыі стваралі даволі вялікія перашкоды транспарту, ствараючы заторы, бо адбыліся вечарам у гадзіну пік. Так, 29-га снежня два легкавых аўтамабілі сутыкнуліся каля чыгуначнага маста па вуліцы Міра. Аварыя адбылася з боку раёна Чаромушак, але затор утварыўся з двух бакоў маста.
Другая аварыя адбылася на наступны дзень, дакладней, зноў жа, увечары. На мосце праз Днепр, які звязвае Цэнтар і Задняпроўе таксама сутыкнуліся дзве легкавушкі. Аварыя адбылася на самым уездзе на мост з боку Задняпроўя.