Раніцай 4 студзеня прэс-служба ДАІ апублікавала афіцыйную інфармацыю пра здарэнне каля дзіцячага садка ў раёне Заходняй. Паводле інфармацыі інспектараў, аварыя адбылася ў 11-55. 64-гадовы аршанец ехаў на аўтамабіле "ГАЗ" (той самы мікрааўтобус-http://orsha.eu), пры праездзе праз скрыжаванне (маецца на ўвазе скрыжаванне вуліцы Шчацінкаўскай і завулка Дальні - http://orsha.eu) мужчына не справіўся з кіраваннем і выляцеў на паркоўку (паркоўка знаходзілася паміж дзіцячым садком і крамай "Пікнік"-http://orsha.eu). На паркоўцы ён здзейсніў наезд на знаходзіўшагася каля свайго аўтамабіля 43-гадовага аршанца, які чысціў сваю машыну ад снега. Ад траўмаў 43-гадовы мужчына загінуў на месцы. Ехаўшая ў мікрааўтобусе 23-гадовая пасажырка шпітадізавана ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы (Сямашка-http://orsha.eu).
Як магчымую прычыну аварыі ДАІ ўказвае на тое, што на мікрааўтобусе былі да гэтае пары летнія шыны.
Фота сайта МУС